News Назад

Сення мы з гонарам прадстаўляем Вашай увазе нашу новую гандлевую марку «Цудоуная цукерня». Спадзяемся, што Вы ацэніце яе па вартасці.

Новая гандлёвая марка адметна вылучаецца сярод канкурэнтаў на паліцы. Па-першае, сваёй нацыянальнай арыентаванасцю: назва «Цудоўная цукерня» ўтворана на аснове прыгожага старадаўняга беларускага слова «цукерня», якое ў некалькiх славянскiх мовах азначае «кафэ-кандытарская» - корань «цукар» адразу заяўляе катэгорыю прадукту і выклікае асацыяцыі з «салодкім», «смачным», утульным і атмасферным месцам. 

Па-другое, унікальным і адмыслова новым для сегмента дызайнам, запамінальнай дамінантай якога стаў чырвоны колер. Ды і вясёлы белы гарошак імгненна бачыцца здалёк, эфектыўна прыцягваючы ўвагу да навінкі.

Па-трэцяе, «Цукровая цукерня» - адзіная марка на паліцы, якая мае характар: карона, гэткі невялічкі хуліганскі элемент у лагатыпе, настройвае на бесклапотнае «салодкае» жыццё і дазваляе адчуць сябе каранаванай асобай, «прынцэсай», - своеасаблівы рэверанс мэтавай аўдыторыі прадукту - жанчынам.

Слоганам брэнду стала фраза-заклік «Салодзім з асалодай!» - цудоўны прыклад моўнай гульні, якая замацоўвае за прадуктам эмоцыі лёгкасці, радасці і задавальнення ад спажывання.

Такім чынам, «Цудоўная цукерня» - гэта не толькі новая гандлёвая марка з выразным і яркім дызайнам. Гэта яшчэ і новае слова ў цукровым брэндынгу - першы прадукт на беларускіх паліцах, які ўвёў над-утылітарную камунікацыю: калі цукар выступае не проста прадуктам першай неабходнасці, але і дзейным сродкам надаць жыццю саладосці.

Салодзім з асалодай - жывем цудоўна!