Беларускі саюз жанчын
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын" створана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб'ядноўвае жаночыя саюзы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і навучальных установах і па месцы жыхарства.
Цяпер у саюзе знаходзіцца больш за 183 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый. Вышэйшым органам «Беларускага саюза жанчын» з'яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей за 1 раз у 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянна дзейным кіруючым органам з'яўляецца Праўленне БСЖ, выканаўчым - Прэзідыум БСЖ.
Мэты і задачы БСЖ:
павышэнне статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх абласцях жыцця краіны;
дасягненне грамадзянскай згоды ў грамадстве, міру паміж народамі, ліквідацыя ўсіх форм гвалту і дыскрымінацыі;
арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці;
садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці жыцця ўсіх грамадзян рэспублікі;
ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці;
абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям'і;
ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.
Пярвічную арганізацыю "Беларускі саюз жанчын" ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат" узначальвае - Слепчанка Алена Анатольеўна