Наш горад

Скідаль - горад, размешчаны ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці ў Беларусі на рацэ Скідлянка, за 30 км на ўсход ад Гродна.

Прынята лічыць датай заснавання Скідаля 1508 год. У дакументах Скідзель сустракаецца з 16 стагоддзя як вялікакняскі двор у Гродзенскім павеце Вялікага княства Літоўскага. Доўгі час горад быў уладаннем княжага роду Радзівілаў. У 1795 годзе горад уваходзіць у склад Расійскай імперыі. У 1921-1939 гадах горад быў у складзе Польшчы. Скідзель набыў гарадскі статус у 1974 годзе.

Як і ўсе невялікія гарады, Скідаль можа ганарыцца цішынёй і спакоем, якія парушаюцца вельмі рэдка і галоўным чынам - вяселлямі. Акрамя таго, у Скідалі ёсць свае славутасці, гістарычныя і не вельмі.

Сярод скідзельскіх славутасцяў адзначым каталіцкі храм (19 стагоддзе), насупраць храма размяшчалася сядзіба Антонавічаў-Чацвярцінскіх, ад якой сёння захаваўся толькі парк і брама ў выглядзе дзвюх круглых веж рознай вышыні з шатровымі вярхамі і спічастымі праёмамі. Менавіта яна адлюстравана на гарадскім гербе.

Насельніцтва горада складае больш за 10 тысяч жыхароў. Тут нарадзіўся беларускі паэт Міхась Васілёк (Міхаіл Касцевіч), за 10 км ад Скідаля размешчана вёска Мількаўшчына — радзіма вядомай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Скідзель з'яўляецца этнічнай радзімай і англійскага лорда Роберта Скідзельскі оф Цілтана - вядомага эканаміста, у мінулым дарадцы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр. Адзін з яго беларускіх продкаў, Леў Скідэлскі, жыў у Скідалі 2 стагоддзі таму.

У час Першай сусветнай вайны іх сям'ю раскідала ад Шанхая да Лондана. Лорд Роберт вырашыў скласці свой радавод і нядаўна пабываў на сваёй этнічнай радзіме.Гарадское свята - Дзень горада ў Скідалі адзначаюць у пачатку верасня. У 2018 годзе горад з размахам адзначыў сваё 510-годдзе.

У горадзе працуюць каля 15 прамысловых прадпрыемстваў. Аднак сапраўдную славу Скідалю прынёс Скідзельскі цукровы камбінат. Пабудаваны ў 1951 годзе, завод стаў першай беларускай цукровай вытворчасцю.